Расейскі актор трапіў у Менску ў паліцэйскі пастарунак


Ягор Рыбакоў, расейскі актор тэатру і кіно, упершыню прыехаў у Беларусь і апынуўся ў пастарунку Шчукінскага раёну Масквы.

У Менску Ягор адправіўся вывучаць усё, звязанае з беларускім кіно. Спачатку ў Музеі гісторыі беларускага кіно ён прымерыўся да ролі кінааператара ды мантажыста.

Экскурсавод Музею гісторыі беларускага кіно Вольга Тарасевіч ды актор Ягор Рыбакоў

Пазней маскоўскі госць пайшоў шукаць шчасця на кастынг у «дзяржаўную фабрыку мрояў», на «Беларусьфільм». Блукаючы па кінастудыі, Ягор нечакана трапіў у РАУС Шчукінскага раёну Масквы.

Ягор Рыбакоў каля мапы маскоўскага району Шчукіна на кінастудыі «Беларусьфільм»

У павільёнах «Беларусьфільму» знялі больш за 900 серыяў расейскага серыялу пра паліцэйскіх «Мухтар. Новы след», пасля чаго і засталіся дэкарацыі пастарунку.

З Менску падарожжа цікаўнага расейца па Сінявокай толькі пачалося. Навошта Ягор прыехаў у Беларусь? Што ён рабіў у Наваградку і чаму наведаў маленькую вёску на Гарадзеншчыне? За якімі беларускімі суперздымкамі пашчасціла назіраць Ягору Рыбакову? Глядзіце ў праграме «Welcomе ў Беларусь» (відэа вышэй).

Іншыя выданні праграмы пра прыгоды замежнікаў у Беларусі глядзіце тут.

Стужка навінаў