Расейская турыстка знайшла чалавечы чэрап на Браслаўскіх азёрах


На мінулым тыдні грамадзянка Расеі патэлефанавала ў міліцыю і паведаміла, што знайшла каля вёскі Укля (Браслаўскі раён) чалавечы чэрап.

Чэрап ляжаў у вадзе за метр ад берага возера Укля на глыбіні каля 10 см. Паводле праваахоўнікаў, чэрап быў без ніжняй сківіцы і валасоў. На ім не было механічных пашкоджанняў гвалтоўнага характару.

Бліжэйшым часам будзе праведзеная медычна-крыміналістычная экспертыза. Адмыслоўцы будуць высвятляць, калі памёр чалавек, чэрап якога знайшла грамадзянка Расеі.

ЮВ, belsat.eu, паводле braslav-star.by

Стужка навінаў