Расейская прапаганда жорстка адрэагавала на смерць расейца ў Віцебску


У Віцебску раптоўна памёр 25-гадовы грамадзянін Расеі Данііл Лапацюк. Увечары 6 красавіка хлопца прывезлі ў шпіталь, уначы ён памёр, паведамляе «Наша ніва».

Данііл нарадзіўся ў Омску. Яго маці цяпер у Францыі, а бацька – вядомы маскоўскі фатограф Сяргей Галавач. 25-гадовы хлопец у Віцебску жыў фактычна сам.

Пра смерць сына паведаміў бацька, які напісаў, што яго дзіця нібыта памерла ад пнеўманіі. Але дакладная прычына смерці пакуль невядомая. Афіцыйнае заключэнне будзе выдадзена толькі 8 красавіка, кажуць сябры Данііла.

Фота: telegram

У сваю чаргу ў расейскіх сацсетках распачалася хваля абурэння пазіцыяй кіраўніцтва краіны ў справе каронавірусу. Карыстальнік Facebook Дзмітрый Макараў піша, што «у бацькі каронавірусу няма». Былы журналіст НТВ Антон Красоўскі напісаў у тэлеграме: маўляў, калі ў нашай краіне здарылася такая сітуацыя, то ці павінна існаваць сама Беларусь.

Hавiны
Заслужаная артыстка Беларусі Надзея Мікуліч шпіталізаваная. У яе выявілі каронавірус
2020.04.08 08:54

СК belsat.eu

Стужка навінаў