Расеец, які ўдарыў супрацоўніка НТВ, паб’ецца з іншым журналістам


Пермскі журналіст выклікаў Аляксандра Арлова на дуэль. Той прыняў выклік.

Тэлежурналіст з Пермі Раман Чэціняшчэ 4 жніўня прапанаваў спарынг Аляксандру Арлову, які ўдарыў карэспандэнта НТВ Мікіту Разважаева ў наўпроставым эфіры на святкаванні Дня дэсантніка ў маскоўскім Парку Горкага.

У размове з РИА Новости Чэцін заявіў, што гатовы да бою ў любы час.

«Гэта не павінна здарыцца недзе ў падваротні за плотам, а на адмысловай пляцоўцы з гледачамі. Я згодны на любы горад, які ён абярэ», – сказаў Чэцін.

10 жніўня Арлоў (вядомы ў сеціве пад нікам «Калабок Яраслаўкін») адказаў, што прымае выклік і гатовы сустрэцца «на лобным» месцы.

У сваім адказе ён не падаў ніякай інфармацыі пра магчымае месца і дату бою.

ДД

Стужка навінаў