Расеец спрабаваў вывезці з Беларусі 20 тон яблыкаў пад выглядам чыпсаў


Супрацоўнікі мытні спынілі спробу незаконнага перамяшчэння расейскім перавознікам партыі яблыкаў агульнай вагой звыш 20 тон, паведамілі ў прэсавай службе Дзяржаўнага мытнага камітэту. Агульны ацэначны кошт садавіны склаў больш за 25 тысячаў рублёў.

«Падчас правядзення спецыяльнага мерапрыемства паблізу вёскі Юхавічы Расонскага раёну Віцебскай вобласці мабільная група аператыўнай мытні прыпыніла рух транспартнага сродку Renault, у грузавым адсеку якога знаходзіліся палеты з яблыкамі, схаваныя за скрынкамі з чыпсамі. У расейскага перавозніка не было дакументаў, неабходных для перамяшчэння тавару, у тым ліку фітасанітарных сертыфікатаў, якія пацвярджаюць бяспеку прадукцыі», – распавялі ў ДМК.

Па факце парушэння заканадаўства распачаты адміністрацыйны працэс, які прадугледжвае штраф у памеры да 50 % ад кошту тавару.

Hавiны
Мядзведзеў даказваў Румасу, што «санкцыйка» у Расею ідзе з Беларусі
2019.02.01 18:39

СК belsat.eu

Стужка навінаў