«Расатам» рыхтуецца да паставак ядравага паліва на БелАЭС


Дзяржкарпарацыя «Расатам» паставіць у Беларусь ядравае паліва і накіруе некалькі групаў працаўнікоў. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Захад».

Нагадаем, увод у эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС запланаваны ў 2020 годзе, другога – у 2021.

«Беларуская і ленінградская АЭС праходзяць пуска-наладачныя працы, рыхтуемся да завозу свежага паліва ў Беларусь. На гэтай пляцоўцы працягваецца планавая ратацыя персаналу. На мінулым тыдні даставілі чарговую групу працаўнікоў, 43 чалавекі. У бліжэйшыя дні да адпраўкі ў Беларусь рыхтуюцца яшчэ некалькі групаў працаўнікоў «Расатама» і падрадных арганізацыяў», – паведаміў кіраўнік дзяржкарпарацыі Аляксей Ліхачоў у відэазвароце.

Канкрэтныя тэрміны паставак ядравага паліва Ліхачоў не назваў.

  • У пачатку красавіка паведамлялася пра тое, што каронавірус выяўлены ў 15 грамадзянаў РФ, якія прыбылі на АЭС у Астравец.
Hавiны
З будоўлі БелАЭС шпіталізавалі 100 чалавек
2020.04.09 19:09

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў