Раптоўна памёр гендырэктар МАГАТЭ

Юкія Амана. Фота: iaea.org

Сакратарыят Міжнароднага агенцтва атамнай энергіі паведаміў пра смерць свайго генеральнага дырэктара Юкія Амана.

«За апошняе дзесяцігоддзе агенцтва дасягнула канкрэтныя вынікі для дасягнення мэты «Атам для міру і развіцця», дзякуючы падтрымцы дзяржаваў-чальцоў і прыхільнасці супрацоўнікаў агенцтва. Я вельмі ганаруся нашымі дасягненнямі і ўдзячны дзяржавам-чальцам і працаўнікам агенцтва», – прыводзіць сайт МАГАТЭ вытрымка з ліста пра сыход у адстаўку, які кіраўнік агенцтва збіраўся накіраваць Радзе кіраўнікоў МАГАТЭ.

Юкія Амана нарадзіўся ў 1947 годзе ў Японіі. Працаваў у Міністэрстве замежных справаў краіны, а ў 2005 годзе быў прызначаны японскім амбасадарам пры МАГАТЭ. У 2009 годзе быў абраны кіраўніком гэтай арганізацыі.

«Говорит Москва»: памёр Гурбангулы Бердымухамедаў. Амбасада Туркменістану: «гэта хлусня»

МГ belsat.eu

Hавiны