Рапота: Пагадненне пра супольныя візы Беларусі ды Расеі гатовае

Прыняцце пагаднення паміж Беларуссю і Расеяй пра ўзаемнае прызнанне візаў залежыць ад рашэнняў кіраўнікоў дзвюх дзяржаваў. Пра гэта 10 снежня на навукова-практычнай канферэнцыі ў Маскве паведаміў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Грыгорый Рапота.

Чыноўнік адзначыў, што само пагадненне пра ўзаемнае прызнанне візаў ужо гатовае. Застаецца толькі паставіць завяршальныя кропкі на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, перадае БелТА.

Беларусь і Расея не здолелі дамовіцца пра адмену роўмінгу

Рапота таксама закрануў пытанне адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расеяй. Паводле яго, пытанне ўперлася ў інтарэсы аператараў сувязі.

«Вядома ж, бізнес-інтарэсы павінны быць улічаныя», – заявіў дзяржсакратар.

Раней паведамлялася, што дакумент аб адмене роўмінгу паміж Беларуссю і Расеяй можа быць падпісаны да 15 верасня – то бок, амаль тры месяцы таму.

МГ belsat.eu

Hавiны