У Радзе Еўропы адрэагавалі на выкананне чарговага смяротнага выраку ў Беларусі


Афіцыйны прадстаўнік генеральнага сакратара Рады Еўропы Даніэль Хальтген асудзіў выкананне смяротнага выраку ў дачыненні да Аляксандра Жыльнікава, асуджанага за забойства трох асобаў.

«Мы асуджаем чарговае пакаранне ў Беларусі, як паведамляюць праваабаронцы. Смерць не правасуддзе. Мы зноў заклікаем улады ўвесці мараторый на пакаранне смерцю ў якасці першага кроку да яго адмены», – адзначыў Хальтген.

Пра расстрэл Жыльнікава стала вядома 13 чэрвеня, пра гэта праваабаронцам паведамілі сваякі асуджанага. Імаверна, расстраляны і другі фігурант справы – Вячаслаў Сухарка.

13 чэрвеня. Сёньня ад сваякоў стала вядома, што асуджаны да сьмяротнага пакараньня Аляксандр Жыльнікаў быў нядаўна…

Opublikowany przez Alesa Bialiatskiego Czwartek, 13 czerwca 2019

  • Нагадаем, у снежні 2015 году ў Менску здарылася трагедыя – у сваёй кватэры былі забітыя малады хлопец і яго дзяўчына. Былая сяброўка маладога чалавека, выхавальніца дзіцячага сада Аліна Шульганава, не змагла змірыцца з тым, што яе кавалер сышоў да іншай, і вырашыла правучыць суперніцу. Выканаўцы (Вячаслаў Сухарко і Аляксандр Жыльнікаў) перастараліся – адбылося забойства выбранніцы хлопца і яго самога. А адразу пасля затрымання стала вядома, што мужчыны таксама датычныя да забойства жыхара Калодзішчаў, які здаваў пакой у сваёй хаце аднаму з іх.
  • 29 траўня ў Вярхоўным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Аляксандра Жыльнікава. Спачатку мужчына атрымаў пажыццёвы тэрмін, але пасля паўторнага разгляду справы Менскім гарадскім судом прысуд быў заменены на смяротнае пакаранне.
  • Amnesty International выступіла з заклікам да людзей з усяго свету напісаць беларускім уладам, каб спыніць расстрэлы Аляксандра Жыльнікава і Вячаслава Сухаркі, абвесціць мараторый на выкананне смяротных прысудаў і замяніць усе смяротныя прысуды пазбаўленнем волі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў