Рада БНР пра кантакты Пуціна і Лукашэнкі: Пагроза незалежнасці застаецца актуальнай


Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выступіла з заявай, у якой звярнула ўвагу на небяспеку кантактаў паміж кіраўнікамі Беларусі ды Расеі.

Рада БНР раскрытыкавала закрытыя непублічныя кантакты паміж рэжымамі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна і ў прыватнасці запланаваную на 30 чэрвеня іх сустрэчу ў расейскім Ржэве.

ПАГРОЗА НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ ЗАСТАЕЦЦА АКТУАЛЬНАЙРада БНР зьвяртае ўвагу на закрытыя непублічныя кантакты паміж…

Opublikowany przez Рада Беларускай Народнай Рэспублікі – Рада БНР Poniedziałek, 29 czerwca 2020

«Ліквідацыя дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі і далучэнне тэрыторыі Беларусі застаецца доўгатэрміновай мэтай агрэсіўнага нацыяналістычнага рэжыму, які пануе ў цяперашняй Расеі», – гаворыцца ў заяве.

У ёй падкрэсліваецца, што «Лукашэнка прыйшоў да ўлады і ўсталяваў свой аўтарытарны рэжым як праваднік інтарэсаў рэваншысцкіх колаў у Расеі» і «выжываў выключна дзякуючы эканамічнай і палітычнай падтрымцы з боку Расейскай Федэрацыі».

«У цяперашні час пандэмія каронавіруса і эканамічны крызіс падкасілі папулярнасць аўтарытарнага кіраўніцтва як у Беларусі, так і ў Расеі. Гэта адбылося ў вырашальны для абодвух рэжымаў момант, калі ў Беларусі ідзе кампанія па выбарах прэзідэнта, а ў Расеі адбываецца галасаванне па новай Канстытуцыі, якая мае яшчэ больш умацаваць аўтарытарны характар палітычнага рэжыму ў краіне», – заявілі ў Радзе БНР.

Hавiны
Лукашэнка расказаў, за што «даў сігнал з Ціханоўскім» і як «з’язджаў з глузду» праз каронавірус
2020.06.29 09:09

Паводле заявы, беларускае грамадства павінна аказаць ціск на ўлады Беларусі і не дапусціць здачу Лукашэнкам суверэнітэту Беларусі ў абмен на чарговую дапамогу з боку Расеі.

Рада БНР таксама заклікала ўлады Беларусі неадкладна вызваліць усіх арыштаваных палітыкаў, актывістаў, журналістаў і блогераў, а таксама правесці свабодныя і дэмакратычныя выбары ва ўсе органы ўлады ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў