Работнікам сацыяльных арганізацыяў, якія працуюць з COVID-19, дадуць надбаўкі

Кіраўнік Беларусі падпісаў указ «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў арганізацыяў, якія аказваюць сацыяльныя паслугі». Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Указ усталёўвае надбаўку пры працы вахтавым метадам работнікам дзяржаўных установаў сацыяльнага абслугоўвання, якія працуюць з пацыентамі з інфекцыйнымі захворваннямі і асобамі, аднесенымі да кантактаў першага ўзроўню, якіх не змясцілі ва ўстановы аховы здароўя.

«Нафтан» застрахаваў сваіх працаўнікоў ад каронавіруса

Пры выяўленні ў арганізацыях выпадкаў інфекцыяў і кантактаў з інфікаванымі, а таксама кантактамі першага ўзроўню надбаўка лекарам-спецыялістам складзе Br 1,5 тыс., медработнікам з сярэдняй спецыяльнай медычнай адукацыяй – Br 1,3 тыс., іншым работнікам – Br 900.

Пры адсутнасці выяўленых у арганізацыях выпадкаў інфекцыяў або кантактаў першага ўзроўню надбаўкі складуць лекарам-спецыялістам – Br 500, медработнікам з сярэдняй спецыяльнай медычнай адукацыяй – Br 400, іншым работнікам – Br 250.

Працаўнікам сацыяльнага абслугоўвання пры працы вахтавым метадам вылучаць памяшканні для пражывання ў арганізацыях, ім выплацяць кампенсацыю ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Дакумент уступае ў моц пасля яго афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на праваадносіны, якія ўзніклі з 1 красавіка.

Стала вядома, колькі атрымаюць медыкі за змаганне з каронавірусам

У красавіку быў падпісаны ўказ падрабязнасці ўкау «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя», які вызначае надбаўку медыкам за працу ва ўмовах, звязаных з інфекцыямі.

У арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медычную дапамогу пацыентам у амбулаторных умовах і ў Рэспубліканскім цэнтры арганізацыі медычнага рэагавання штомесячная надбаўка лекарам складзе Br 1 тыс., медычным працаўнікам з сярэдняй спецыяльнай медычнай адукацыяй – Br 500, іншым працаўнікам – Br 300.

МГ belsat.eu

Hавiны