Рабочыя ў Наваполацку выпадкова забілі калегу парэнчамі


Рабочы 1964 года нараджэння загінуў падчас рамонту ў Полацкім універсітэце.

У Наваполацку падчас рамонту ў адным з карпусоў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту па вуліцы Блахіна загінуў рабочы.

Фота Тэлеграм канал @studentyBY

Паводле папярэдніх звестак, рабочыя дэмантавалі парэнчы лесвічных пралётаў і выкідвалі іх праз вакно на зямлю без упэўненасці ў бяспецы.

«У выніку рабочы, які стаяў унізе, атрымаў траўму, не сумяшчальную з жыццём», – падала Упраўленне ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму.

Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

ДД; фота анонсу – Adam Chełstowski/Forum

Стужка навінаў