Пуцін загадаў распрацаваць збліжэнне законаў Расеі і Беларусі

У межах інтэграцыі Беларусі і Расеі кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін загадаў прапрацаваць магчымасць сінхранізацыі расейскага і беларускага заканадаўства ў розных сферах. Пра гэта піша РБК.

Даручэнне кіраўнік Расеі павінна быць выканана да 1 студзеня 2020 году і накіравана ва ўсе міністэрствы РФ. Пры гэтым прэсавы сакратар Дзмітрый Пяскоў аспрэчвае гэтую інфармацыю.

«Не. Да 1 снежня павінна быць узгодненая дарожная мапа па інтэграцыі ў межах Саюзнай дамовы», – сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў.

Усе новыя дадзеныя пра інтэграцыю з Расеяй

Дарожная мапа інтэграцыі можа быць падпісана 8 снежня сёлета кіраўнікамі краінаў. Расейскае выданне «Коммерсантъ» назвала план інтэграцыі больш глыбокім, чым Аб’яднанай Еўропе, практычна канфедэрацыя. Беларускі бок лічыць, што ўсё зусім не так, але як насамрэч – афіцыйна не каментуецца. Вядома, што прэм’еры абедзвюх краінаў яшчэ 6 верасня парафавалі праграму эканамічнай інтэграцыі. Але пра змест дакументу вядома даволі мала.

«Гаворка пра паглынанне беларускай эканомікі». Вядомыя планы інтэграцыі з Расеяй

Зрэшты даручэнне Пуціна аб уніфікацыі заканадаўства Беларусі і Расеі магчыма закране самыя разнастайныя сферы. У тым ліку і заканадаўства аб падатках і зборах, мытную палітыку, энергетычную і прамысловую палітыкі, сувязь, банкаўскі нагляд і г.д.

Тупік у інтэграцыі: Менск не спяшаецца з адзіным падатковым кодэксам

 

СК belsat.eu

Hавiны