Пуцін загадаў пачаць 15 сакавіка вывад расейскага кантынгенту з Сірыі


Фота: ТАСС

Пра гэта стала вядома падчас сустрэчы кіраўніка Расеі з міністрам абароны Сяргеем Шайгу і кіраўніком МЗС Сяргеем Лаўровым, паведамляе ТАСС.

«Мяркую, што мэты пастаўленыя перад Міністэрствам абароны ўжо выкананыя», – заявіў Уладзімір Пуцін і выказаў надзею, што вывад расейскіх вайскоўцаў паспрыяе ўрэгуляванню канфлікту ў Сірыі.

«Нашыя пункты базавання – марскі ў Тартус і авіяцыйны на аэрадроме Хмеймім – будуць функцыянаваць у ранейшым рэжыме», – дадаў Пуцін.

Расейскі міністр абароны Сяргей Шайгу заявіў, што падчас сірыйскай аперацыі было знішчана каля 2000 баевікоў расейскага паходжання.

Расейская аперацыя ў Сірыі пачалася 30 верасня 2015 года. Паводле афіцыйнай версіі, падчас аперацыі загінула ўсяго некалькі асобаў: 19-гадовы кантрактнік (самагубства), пілот самалёту (збіты Турцыяй), малодшы афіцэр (падчас абстрэлу), некалькі працаўнікоў выведкі.

ЮВ, belsat.eu, паводле ТАСС

Стужка навінаў