Пуцін забараніў расейскім авіякампаніям палёты ў Грузію


Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які з 8 ліпеня часова забараняе расейскім авіякампаніям перавозіць грамадзян з Расеі ў Грузію. Забарона ўведзеная «у мэтах забеспячэння нацыянальнай бяспекі».

Указ ужо щступіў у сілу. Колькі будзе доўжыцца гэтая забарона – невядома.

Пуцін таксама параіў тураператарам, каб яны спынілі прадаваць туры ў Грузію на час дзеяння забароны. Ён даручыў ураду дапамагчы расейцам, якія знаходзяцца ў Грузіі, вярнуцца ў Расею.

Перад гэтым МЗС РФ «настойліва рэкамендаваў» расейцам дзеля бяспекі ўстрымлівацца ад паездак у Грузію. Таксама расейцаў, якія знаходзяцца ў Грузіі, заклікалі не наведваць месцы масавага збору людзей.

***

Нагадаем, 20 чэрвеня каля будынку парламента Грузіі пачаліся мітынгі, удзельнікі якіх выступалі супраць расейскай акупацыі і патрабавалі адстаўкі кіраўнікоў МУС і Службы дзяржбяспекі, а таксама спікера парламенту. Паліцыя разагнала пратэстоўцаў, ужыўшы слезацечны газ, гумовыя кулі і вадамёты. 21 чэрвеня ў Тбілісі праходзіць новы мітынг.

Пратэсты пачаліся пасля таго, як у парламенце Грузіі выступіў дэпутат Дзярждумы Сяргей Гаўрылаў. Ён заняў крэсла спікера і гаварыў па-руску. Апазіцыя сарвала пасяджэнне, Гаўрылаў пакінуў Грузію пад аховай.

КА belsat.eu

Стужка навінаў