Пуцін выйшаў на лёд у адным звяне з Колем Лукашэнкам. Відэафакт


Прэзідэнты Расеі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка пасля перамоваў у Сочы вырашылі згуляць у хакей, расейскі лідар выйшаў на лёд у адной камандзе з Аляксандрам Лукашэнкам і яго сынам Мікалаем.

Пра гэта ў сваім Twitter паведаміў журналіст крамлёўскага пула Дзмітрый Смірноў.

Уладзімір Пуцін выйшаў на лёд пад нумарам 11. Аляксандр Лукашэнка – 01.

Telegram-канал «Пул первого» паведаміў, што каманда Пуціна і Лукашэнкі перамагла з лікам 13:4.

Пасля непрацяглых перамоваў Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін паехалі гуляць у хакей у спарткомплекс «Галактыка». Кіраўнікі Беларусі і Расеі чакаюць прыбыцця ў Сочы часткі расейскай дэлегацыі. Самалёт з расейскімі чыноўнікамі не змог прызямліцца на мясцовым аэрадроме з-за складаных умоваў надвор’я.

Абноўлена
Сустрэча Пуціна з Лукашэнкам пачалася са спазненнем
2020.02.07 12:17

ЮВ/ІР belsat.eu

Стужка навінаў