Пуцін спадзяецца на паляпшэнне стасункаў з ЗША


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампеа выказаў спадзяванне на паляпшэнне стасункаў ЗША і Расеі. Акрамя таго Пуцін запрапанаваў абмеркаваць сітуацыю на энергетычным рынку, пасля таго як Вашынгтон стаў найбуйнейшым у свеце нафтаздабытчыкам, паведамляе Reuters.

«Мы ведаем, што Злучаныя Штаты становяцца і ўжо сталі найбуйнейшым вытворцам нафты, і ў гэтым сэнсе ў нас таксама ёсць пра што гаварыць ў плане стабільнасці на сусветных энергетычных рынках», – сказаў Пуцін на пачатку сустрэчы з Пампеа ў Сочы.

Ён не ўдакладніў, якія канкрэтна пытанні маглі б абмеркаваць краіны.

Расейскі прэзідэнт таксама выказаў надзею, што Масква і Вашынгтон здолеюць палепшыць двухбаковыя стасункі.

«Зусім нядаўна, некалькі дзён таму, я меў задавальненне размаўляць з прэзідэнтам ЗША па тэлефоне. У мяне стварылася ўражанне, што прэзідэнт зацікаўлены ў аднаўленні расейска-амерыканскіх сувязяў, кантактаў, на вырашэнне пытанняў, якія ўяўляюць для нас узаемную цікавасць», – сказаў Пуцін.

Паведамляецца, што сустрэча прэзідэнта Расеі і дзяржсакратара ЗША цягнулася амаль паўтары гадзіны.

«Мы са свайго боку неаднаразова казалі, што мы таксама хацелі б аднавіць стасункі ў поўнафарматным аб’ёме. Спадзяюся, што цяпер для гэтага ствараюцца неабходныя ўмовы», – падсумаваў кіраўнік Крамля.

Hавiны
Лаўроў перадаў Пампеа мемарандум аб умяшанні ЗША ў справы Расеі
2019.05.14 20:46

СК belsat.eu

Стужка навінаў