Пуцін распавёў сваё бачанне рэалізацыі Саюзнай дамовы Беларусі і Расеі


Падчас наўпроставай лініі прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін распавёў, што сёння пытання пра аб’яднанне Беларусі і Расеі ў адну дзяржаву няма, але прадстаўнікі краінаў працуюць над рэалізацыяй дамовы аб Саюзнай дзяржаве.

Пуцін канкрэтызаваў, што пры гэтым рэалізацыя дамовы аб Саюзнай дзяржаве на ставіць мэтай стварэнне адзінай краіны.

«Але ў дамове ёсць шмат элементаў, нават да стварэння саюзнага парламенту, увядзенне агульнай валюты. Недзе недапрацавала Расея, недзе ў нейкіх момантах – Беларусь. Вось цяпер з Аляксандрам Лукашэнкам мы дамовіліся, што мы вернемся да гэтай дамовы. І разам паглядзім, што можна рэалізаваць з таго, што не было зроблена», – лічыць Уладзімір Пуцін.

Пуцін нагадаў, што цяпер экспертныя групы з абедзвюх краінаў працуюць над дакументам.

Кіраўнік Крамля таксама адзначыў, што сёння ў плане перамяшчэння людзей і тавараў, сацыяльных гарантыяў, зроблена нямала, але можна зрабіць яшчэ больш і кіраўнікі краінаў абавязаныя зрабіць болей.

СК belsat.eu

Стужка навінаў