Пуцін распавёў калі Расея выведзе войскі з Сірыі


Уладзімір Пуцін падчас інтэрв’ю арабскім тэлеканалам выказаў сваё меркаванне пра сітуацыю ў Сірыі. Кіраўнік Крамля таксама агучыў умову, згодна якой войскі Расеі будуць выведзеныя з гэтай краіны.

«Той, хто знаходзіцца на тэрыторыі іншай дзяржавы незаконна, у дадзеным выпадку на тэрыторыі Сірыі, павінен пакінуць гэты рэгіён, і гэта тычыцца ўсіх дзяржаваў. Калі ў будучым легітымнае кіраўніцтва Сірыі скажа, што яно больш не мае патрэбы ў знаходжанні расейскіх узброеных сілаў у гэтай краіне, то гэта будзе тычыцца і Расеі», – цытуе агенцтва ТАСС словы Уладзіміра Пуціна.

Hавiны
Больш за палову расейцаў хочуць спынення ваеннай аперацыі ў Сірыі
2019.05.06 07:46

Расея ўвяла свае войскі ў Сірыю восенню 2015 года. Прычым Крэмль прымае ўдзел у грамадзянскай вайне ў Сірыі на баку рэжыму Башара аль-Асада. Расейскія самалёты наносілі авіяўдары не столькі па пазіцыях баевікоў «Ісламскай дзяржавы», колькі па паўстанцах. У выніку авіяцыя краінаў саюзнікаў пачала знішчаць самалёты Асада.

Hавiны
ЗША збіваюць у Сірыі самалёты Асада і Ірану, каб паказаць Пуціну ягонае месца
2017.06.22 14:45

У Крамлі неаднаразова раней заяўлялі пра завяршэнне аперацыі ў Дамаску, але дагэтуль расейскія жаўнеры застаюцца ў Сірыі. У той час як краіны NATO, ЗША вяртаюць сваіх вайскоўцаў дадому з гэтай краіны.

Hавiны
Дзяржсакратар ЗША заявіў аб вывадзе амерыканскіх войскаў з Сірыі
2019.01.04 08:47

Паводле афіцыйных звестак Мінабароны Расеі, за час аперацыі ў Сірыі загінулі каля 40 расейскіх вайскоўцаў.

Hавiны
Сірыйскія дэмакратычныя сілы абвясцілі пра поўную ваенную перамогу над «Ісламскай дзяржавай»
2019.03.23 09:42

СК belsat.eu

Стужка навінаў