Пуцін: Нельга ўвесь час патрабаваць ад Расеі выканання менскіх пагадненняў


Падчас візіту ў Італію прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін выступіў з крытыкай Украіны ў сувязі з сітуацыяй на Данбасе. На ягоную думку, Кіеў мусіць прыняць закон аб амністыі і скасаваць эканамічную блакаду «ЛДНР».

«Нельга ўвесь час патрабаваць ад Расеі выканання, скажам, тых жа менскіх пагадненняў – нават у той частцы, якая ад нас наагул ніяк не залежыць. Менскія пагаднення патрабуюць, напрыклад, поўнага аднаўлення эканамічных стасункаў Данбасу і Украіны. Трэба, перш за ўсё, адмяніць указ былога прэзідэнта Парашэнка аб гэтай блакады. Ён жа наўпрост супярэчыць менскім пагадненням. Але чаму вы ніколі не пытаеце нашых украінскіх партнёраў: «Калі вы гэта зробіце?» Мы ж не можам гэта зрабіць за іх. Ну, давайце я выдам гэты ўказ, што гэта будзе тады? Ці трэба прыняць рашэнне аб амністыі: закон прыняты – не падпісаны прэзідэнтам. Гэта наўпрост запісана ў менскіх пагадненнях. І гэтак далей. Давайце спакойна разбярэмся, хто, што павінен зрабіць, і не будзем перакладаць усю адказнасць на адзін з бакоў», – цытуе Пуціна kremlin.ru.

Падчас прэс-канферэнцыі ў Рыме Пуцін таксама выказаў спадзеў, што Італія дапаможа Расеі аднавіць паўнавартасныя стасункі з Еўропай.

  • Так званая блакада тэрыторыі Асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей (АРДЛА – менавіта так у Кіеве называюць падкантрольныя «ЛДНР» тэрыторыі) была ўведзена Украінай вясною 2017 года ў адказ на нацыяналізацыю баевікамі ўкраінскіх прадпрыемстваў. У чэрвені прадстаўнік Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе Леанід Кучма паведаміў, што Кіеў скасуе блакаду АРДЛА толькі ў тым выпадку, калі баевікі вернуць украінскія актывы і маёмасць.
Hавiны
Абвастрэнне на Данбасе: Зяленскі кажа, што Расея страціла кантроль над сваймі наймітамі
2019.06.07 10:55

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў