Пуцін і Эрдаган дамовіліся пра спыненне агню ў Сірыі


Эрдаган і Пуцін.
Фота: kremlin.ru

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 5 сакавіка правёў у Крамлі перамовы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам

Расейска-турэцкія перамовы працягваліся каля шасці гадзін. Падчас іх бакі разгледзелі праблематыку і магчымыя шляхі ўрэгулявання сірыйскага крызісу з улікам абвастрэння сітуацыі каля Ідлібу, паведамілі ў Крамлі.

Hавiны
Турцыя пачала вайсковую аперацыю супраць Асада ў Сірыі
2020.03.01 13:47

Па выніках перамоваў Пуцін і Эрдаган узгаднілі сумесны дакумент, які замацоўвае дамоўленасці па нармалізацыі сітуацыі ў Ідлібе.

Як піша РИА Новости, пагадненне ўключае ў сябе наступныя пункты:

Hавiны
Тысячы мігрантаў спрабуюць трапіць у Грэцыю і Балгарыю. Рада ЕЗ склікае экстраную нараду
2020.03.02 20:41
  • спыненне ўсіх баявых дзеянняў па дзейнай лініі судакранання апоўначы 6 сакавіка;
  • Расея і Турцыя ствараюць калідор бяспекі шырынёй шэсць кіламетраў на поўнач і поўдзень ад трасы М-4 у Сірыі;
  • Расея і Турцыя з 15 сакавіка пачынаюць сумеснае патруляванне ўздоўж трасы М-4.

Пуцін выказаў упэўненасць, што дамоўленасці стануць асновай урэгулявання сітуацыі ў Ідлібе.

Аб’ектыў
Турэцка-расейская вайна. Сірыйскімі рукамі
2020.03.03 21:18

27 лютага ў сірыйскай правінцыі Ідліб у выніку авіяўдару сірыйскай авіяцыі загінулі больш за 30 вайскоўцаў Турцыі, яшчэ больш за 30 чалавек шпіталізаваныя з раненнямі рознай цяжкасці.

У выніку 1 сакавіка Міністэрства абароны Турцыі абвясціла пра пачатак вайсковай аперацыі супраць войскаў прэзідэнта Башара аль-Асада ў Сірыі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў