PUNK'S NOT DEAD! 21 лістапада ў менскіх кінатэатрах пакажуць фільм пра Кулінковіча. Трэйлер


Двухгадзінны канцэрт-дакументалка «Я принес тебе УРА!!!» пра легенду беларускага панк-року Аляксандра Кулінковіча зʼявіцца на вялікіх экранах Менску 21 лістапада.

Фільм здымаўся падчас канцэрту прысвечанага памяці Аляксандра Кулінковіча – музыкі, паэта, заснавальніка і лідара беларускага гурта «Neuro Dubel».

Рэжысёр стужкі – Кірыл Папакуль.

Аляксандр Кулінковіч памёр летась 4 жніўня ад ускладнення падчас запалення лёгкіх.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў