Тэлеграм-канал «Пул Первого» піша, што міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік па некалькі разоў на дзень робіць тэлефонныя даклады Аляксандру Лукашэнку па сітуацыі з каронавірусам у Беларусі.
17 сакавіка падчас вялікай нарады ў Аляксандра Лукашэнкі, што была прысвечаная вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця, таксама абмяркоўвалася тэма каронавірусу ў Беларусі. Лукашэнка ў прыватнасці загадаў іншым ведамствам не ўмешвацца ў працу Міністэрства аховы здароўя. Паводле тэлеграм-каналу «Пул Первого», Уладзімір Каранік пастаянна знаходзіцца на сувязі з Лукашэнкай і часам па некалькі разоў на дзень робіць тэлефонныя даклады.
Паводле «Пула Первого», яшчэ ў нядзелю Лукашэнка сталі паступаць сігналы пра паніку і ажыятаж у крамах.
«Тут ужо імгненна была падключана цяжкая артылерыя – Качанава, Сяргеенка, Анфімаў, Сівак. Глабальных рэйдаў не ладзілі, кажуць, гандаль праманіторылі асабіста. Ды і многія сваіх жонак па крамах адправілі. Учора далажылі – усё спакойна, за вельмі рэдкім выключэннем», – паведаміў тэлеграм-канал.
Нагадаем, хто вядзе канал «Пул Первого» дакладна невядома. Паводле адной з версіяў, да рэдагавання тэлеграм-каналу мае дачыненне прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант.
ІІ belsat.eu