Суд Цэнтральнага раёну Менску сёння разгледзеў адміністратыўныя справы ўдзельнікаў несанкцыянаванага першамайскага мітынгу на Кастрычніцкай плошчы і шэсця ў Менску.
Вядомая палітычнаматываванымі прысудамі суддзя Вікторыя Шабуня вынесла рашэнне завочна аштрафаваць пенсіянерку Ніну Багінскую на 50 базавых велічынь.
Сама актывістка ў суд не прыйшла. Сведкі-амапаўцы пазналі яе наздымках з акцыі з бел-чырвона-белым сцягам. Сведкі казалі, што Ніна Багінская выкрыквала лозунгі «Баста!» і «Жыве Беларусь!».
Агулам з 2016 году яна павінна выплаціць дзяржаве больш за 18 тысяч рублёў. Гэта штрафы за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях і адзіночных пікетах.
Алега Макоўскага аштрафавалі на 230 рублёў.
Дзмітрыя Сільчанку на 50 базавых велічынь.
ДР belsat.eu паводле svaboda.org