«Прыгоды, жарты, калядныя жахі…» Рыхтуецца мюзікл пра Божае Нараджэнне


Музыкі гуртоў Recha, Kriwi, Harotnica – Андрусь Такінданг і Валерыя Валадзько паміж канцэртамі для дарослых прыдумалі альбом дзіцячых песняў «А што было б, калі б?..».

Трошкі прыгодаў, жартаў, калядных жахаў, мілаты, і ў выніку, атрымаўся мюзікл пра Божае нараджэнне. Паслухаць можна пакуль толькі дзве песні-гісторыі.

Цалкам праект прагучыць на калядным фэсце для дзяцей і не толькі ад кампаніі «Будзьма беларусамі!» 22 снежня ў прасторы «Вір» (па адрасе вул. Кнорына, 6-Б). Прыходзьце і даведаецеся, а што было б, калі б…

Музыкі Андрусь Такінданг і Валерыя Валадзько

Дзяніс Міжуй – фота, відэа; Валерыя Валадзько – музыка, голас; Андрусь Такінданг – музыка, голас, домры.

belsat.eu

Стужка навінаў