Пры пасадцы ў аэрапорце Стамбула разбіўся «боінг»


Паліцыянты каля «Боінгу 737-800», які разваліўся на часткі пры пасадцы ў аэрапорце Стамбула. 5 лютага 2020 года.
Фота: Murad Sezer / Reuters / Forum

Самалёт пры пасадцы у стамбульскім аэрапорце імя Сабіхі Гёкчэн выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы і разваліўся на некалькі частак, піша «Reuters» са спасылкаю на «Hurriet». У выніку аварыі ніхто не загінуў, але ў шпіталі даставілі 120 пацярпелых, падае NTV.

Самалёт, які прыляцеў з Ізміру, праехаў узлётна-пасадачную паласу і раскалоўся на некалькі частак.

Пасля заносу самалёт загарэўся, але ратаўнікі заявілі, што патушылі пажар, падае AP.

Частку пасажыраў эвакуявалі праз шчыліны ў самалёце, іншыя пакінулі лайнер самастойна.

На борце, які належыць авіякампаніі «Pegagus», было 177 пасажыраў, ніхто з якіх не загінуў. 120 чалавек даставілі ў шпіталі. Абодва пілоты знаходзяцца ў цяжкім стане.

Аэрапорт Гёкчэн часова закрылі, рэйсы пераадрасоўваюць у другі аэрапорт Стамбулу.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў