Прэзідэнтам Славакіі ўпершыню абраная жанчына


45-гадовая ліберальная адвакатка Зузана Чапутава абраная першай жанчынай прэзідэнтам Славаччыны. Як паведамляе The Slovak Spectator, яна набрала 58,4 % галасоў выбарцаў, якія ўзялі ўдзел у другім туры выбараў. Яе супернік Мараш Шэфчавіч атрымаў 41,6 % галасоў.

У першым туры, які прайшоў 16 сакавіка, за Чапутаву прагаласавалі 40,57 % выбарцаў.

Палітык з’яўляецца віцэ-старшынёй левацэнтрысцкай Прагрэсіўнай партыі, сярод прынцыпаў якой – сацыяльны лібералізм, прагрэсівізм, праеўрапейскасць і ахова навакольнага асяроддзя. Сама Зузана Чапутава вядомая сваёй экалагічнай актыўнасцю ў сваім родным горадзе Пезінак.

Сярод абвінавачванняў, якія гучалі адносна яе з боку апанентаў, занадта ліберальнае для кансерватыўнай Славакіі стаўленне да аднаполых стасункаў.

Будучая прэзідэнтка разведзеная, выхоўвае дваіх дзяцей. Практыкуе ёгу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў