Прэзідэнт Малдовы па дарозе ў Расею спыніўся ў Менску, Лукашэнка папрасіў яго перадаць прывітанне Пуціну


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся 10 красавіка ў Менску з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам. Сустрэча была досыць кароткай, паведамляе прэсавая служба кіраўніка Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што яго сустрэча з Прэзідэнтам Малдовы – таксама добрая нагода абмеркаваць міжнародны парадак.

«Нашы погляды ў агульным супадаюць, але, тым не менш, столькі падзеяў. Асабліва ў нашых суседзяў, якія знаходзяцца паміж намі, – велізарная, цудоўная краіна Украіна. Думаю, у вас свой пункт погляду на сітуацыю. Мяне апошнім часам папракаюць… Вы, напэўна, заўважылі, што я занадта часта кажу пра Украіну, але як інакш: наша краіна, блізкая», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка закрануў і беларуска-расейскіх стасункі

«У нас складваюцца такія своеасаблівыя, з пункту погляду журналістаў і многіх іншых, стасункі з Расеяй. Я хачу вас праінфармаваць пра сітуацыю, ды і ў вас, напэўна, шмат чаго. Я так разумею, вы заўтра ў Расеі будзеце, з кіраўніцтвам будзеце бачыцца. Прывітанне, дарэчы, перадавайце нашым добрым сябрам», – адзначыў Лукашэнка.

У сваю чаргу Ігар Дадон адзначыў, што паміж Беларуссю і Малдовай склаліся сяброўскія стасункі, у тым ліку і на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў. Паводле яго словаў, у Малдове любяць Беларусь і паважаюць яе кіраўніка.

«Тое, што вы робіце ў Беларусі ў многіх сектарах, не толькі ў эканоміцы, для нас можа быць прыкладам. Вядома, нявырашаных пытанняў у нашых двухбаковых стасунках няма. Трэба дапрацаваць усё, што тычыцца гандлю. Беларусь лідар па некаторых таварных пазіцыях нашага экспарту, таму вельмі рады, што сёння мы пра гэта пагаворым», – сказаў Ігар Дадон.

Прэзідэнт Малдовы таксама выказаў зацікаўленасць абмеркаваць міжнародны парадак, у тым ліку выбары ва Украіне.

«Мы спадзяемся, што ва Украіне ўсё будзе добра, стабільна. Гэта ў нашых інтарэсах. Таму што мы праз Украіну пастаўляем даволі вялікую частку нашых тавараў у Расею і іншыя краіны СНД. Для нас вельмі важна, што будзе там адбывацца. Больш за тое, украінская дыяспара ў Малдове – самая вялікая», – звярнуў ён увагу.

Ігар Дадон падзякаваў беларускаму боку за падтрыманне Малдовы на пляцоўцы Еўразійскага эканамічнага саюзу – у мінулым годзе краіна атрымала статус назіральніка пры ЕАЭС.

«У траўні будзе сустрэча на вышэйшым узроўні ў Казахстане. Мы там сустрэнемся ўжо ў больш шырокім фармаце», – рэзюмаваў ён.

Hавiны
Дадон шкадуе, што не можа кіраваць Малдовай, як Лукашэнка – Беларуссю
2018.09.10 20:27

СК belsat.eu

Стужка навінаў