Прэзідэнт Малдовы адмовіўся ад паездкі ў Беларусь, каб не трапіць на каранцін

Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон адмовіўся ад паездкі ў Беларусь, каб пазбегнуць каранціну пасля вяртання. Пра гэта ён заявіў 15 траўня падчас штотыднёвага выпуску «Прэзідэнт адказвае», піша «Інтэрфакс-Захад».

Дадон адзначыў, што на наступным тыдні ў Менску адбудзецца пасяджэнне кіраўнікоў дзяржаваў ЕАЭС, дзе Малдова мае статус назіральніка.

«Па ўзгадненні паміж прэзідэнтамі Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным гэта пасяджэнне пройдзе ў рэжыме відэаканферэнцыі. Але ў мяне было запрашэнне ў гэты ж перыяд паехаць у Менск. Я збіраўся ехаць, але адмовіўся ад гэтага намеру, бо ў адваротным выпадку давялося б заставацца ў каранціне на працягу 14 дзён пасля вяртання», – заявіў Дадон.

Ён паведаміў, што пракансультаваўся з гэтай нагоды з міністаркай аховы здароўя, якая патлумачыла, што знаходжанне на каранціне пасля вяртання ў краіну застаецца абавязковым. «Нягледзячы на ​​тое, што рэжым надзвычайнага становішча мінае сёння, гэтая мера будзе захавана яшчэ на працягу нейкага перыяду часу», – падкрэсліў Дадон.

«Гарантую вам поўную бяспеку». Лукашэнка запрасіў лідараў краінаў ЕАЭС у Менск

ІІ belsat.eu

Hавiны