Прэзідэнт Літвы: Паводзіны Беларусі вакол каронавірусу змяніліся


Ліберальны падыход уладаў Беларусі ў справе распаўсюду каронавірусу змяніўся. Такое меркаванне выказаў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, піша Delfi.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа лічыць, што Вільня і Менск павінныя камунікаваць паміж сабою, паколькі, нягледзячы на пандэмію, эканамічнае жыццё працягваецца. Пры гэтым прэзідэнт Літвы заўважыў, што раней ліберальнае стаўленне да каронавірусу ў кіраўніцтва Беларусі змянілася.

«Так, рыторыка ёсць розная, але я не вазьмуся зараз ацэньваць усе нюансы рыторыкі, аднак ясна толькі адно, што Беларусь, яе ўлады адказныя за кантроль над распаўсюдам каронавірусу ў сваёй краіне, а мы адказныя за кантроль над гэтым крызісам і эпідэміяй у нашай краіне, мы будзем рабіць усё, каб не было ніякіх ні вонкавых, ні ўнутраных пагрозаў для нашага здароўя», – сказаў Гітанас Наўседа.

У пачатку красавіка Літва выказвала занепакоенасць з нагоды сітуацыі з каронавірусам у Беларусі, паколькі распаўсюд інфекцыі мог стаць некантраляваным. У адказ кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка адрэагаваў, што прэзідэнт Літвы павінен займацца «сваім вірусам».

ВІДЭА
Лукашэнка будзе трымацца да апошняга беларуса. Суседзі нас адправяць на каранцін?
2020.04.04 12:11

СК belsat.eu

Стужка навінаў