Прэзідэнт Літвы папрасіў Украіну перагледзець рашэнне аб набыцці электраэнергіі з БелАЭС

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа правёў тэлефонныя перамовы з кіраўніком Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Паводле прэс-службы прэзідэнта Літвы, 27 красавіка Гітанас Наўседа папрасіў Украіну перагледзець рашэнне аб закупках электраэнергіі з БелАЭС.

У афіцыйным прэс-рэлізе прэс-службы ўкраінскага прэзідэнта гэты момант размовы не згадваецца.

Прагназуецца, што ў 2020 годзе Украіна імпартуе з Беларусі 2,1 млрд кВт/г электраэнергіі. Пра гэта яшчэ ў 2019 годзе паведамляла прэс-служба міністэрства энергетыкі і аховы навакольнага асяроддзя Украіны.

Цяпер Гітанас Наўседа праводзіць перамовы з кіраўнікамі шасці краін-чальцоў праграмы ЕЗ «Усходняе партнёрства». У другой палове 2020 года мае адбыцца саміт «Усходняга партнёрства».

На мінулым тыдні з Гітанас Наўседа паразмаўляў з кіраўніком Беларусі.

Пра што размаўлялі Лукашэнка і прэзідэнт Літвы Наўседа

Нагадаем, што Літва неаднаразова выступала супраць будаўніцтва АЭС у Астраўцы.

ЮВ belsat.eu

Hавiны