Прэзідэнт Літвы абмеркаваў з Алексіевіч БелАЭС: Каб не прыйшлося пісаць «Астравецкую малітву»


Святалана Алексіевіч і Гітанас Наўседа.
Фота: Robertas Dackus / Office of the President of the Republic of Lithuania

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа 5 сакавіка сустрэўся з беларускай пісьменніцай, лаўрэаткай Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Святланай Алексіевіч. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка літоўскай дзяржавы.

Падчас гутаркі абмяркоўваліся выключныя творы пісьменніцы, у тым ліку звязаныя з Чарнобыльскай трагедыяй.

Hавiны
Лукашэнка пра небяспеку аварыі на БелАЭС: «Не дай бог, другі Чарнобыль. Еўропа яго не перажыве»
2019.10.28 15:14

«Ці ўмеем мы ацаніць балючы досвед і атрымаць з яго правільныя ўрокі? Побач з Літвой, у Беларусі, ідзе будаўніцтва сучаснага «Чарнобылю» – Беларускай АЭС у Астраўцы. Гэта пагроза не толькі для Літвы, але і для Еўрапейскага звязу ў цэлым. Кніга Святланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва», пастаноўкі па якой праходзяць у Літве і Беларусі, з’яўляецца трывожным сігналам для дзяржаваў, якія недаацэньваюць пагрозы Беларускай АЭС. Мы павінны імкнуцца да таго, каб нікому не прыйшлося пісаць хроніку «Астравецкая малітва»», – сказаў прэзідэнт.

Таксама Наўседа і Алексіевіч абмеркавалі прыярытэты культурнай дыпламатыі ў краінах Усходняй Еўропы, важнасць захавання гістарычнай памяці і пагрозы перапісвання гісторыі.

На сустрэчы абмяркоўвалася ініцыятыва абвясціць 2022 год годам беларускага асветніка і выдаўца Францішка Скарыны. Прэзідэнт Літвы падтрымаў ініцыятыву Святланы Алексіевіч адкрыць выдавецтва для жанчын-аўтарак.

Hавiны
Лукашэнка ўручыў Матвіенцы ордэн Францішка Скарыны і кнігу
2020.03.05 19:54

5-6 сакавіка пісьменніца прымае ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Незагойныя раны мінулага: наступствы і спосабы пераадолення», арганізаванай Міністэрствам замежных справаў Літвы сумесна з Цэнтрам развіцця дэмакратыі імя акадэміка Андрэя Сахарава і Інстытутам псіхалогіі Віленскага ўніверсітэту.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў