Прэзідэнт Балівіі падаў у адстаўку

Удзельнікі пратэстаў у Балівіі. Фота: CARLOS GARCIA RAWLINS / Reuters / Forum

Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес, які амаль 14 гадоў кіраваў краінай, падаў у адстаўку на фоне масавых пратэстаў у краіне.

У Балівіі пратэстоўцы захапілі рэдакцыі дзяржаўных СМІ

«Мы былі ва ўладзе 13 гадоў, 9 месяцаў і 18 дзён дзякуючы адзінству і волі народа. Нас абвінавачваюць у дыктатуры тыя, хто прайграваў нам на столькіх выбарах», – адзначыў ужо экс-прэзідэнт у сваім «Тўітэры».

Маралес выказаў надзею, што ягоны сыход дапаможа спыніць гвалт у краіне і беспарадкі.

Прэзідэнт Балівіі заявіў пра спробу дзяржаўнага перавароту

У Балівіі ўжо тры тыдні адбываюцца масавыя акцыі пратэсту. Яны распачаліся пасля прэзідэнцкіх выбараў, на якіх перамог Маралес. Ягоны асноўны апанент Карлас Меса не прызнаў афіцыйныя вынікі выбараў і абвінаваціў дзейнага прэзідэнта ў спробе сфальсіфікаваць вынікі галасавання. У краіне распачаліся масавыя пратэсты, а 8 лістапада на бок дэманстрантаў пачалі пераходзіць паліцэйскія.

МГ belsat.eu

Hавiны