Прэзідэнт Алжыру сышоў у адстаўку

Прэзідэнт Алжыру Абдэльазіз Бутэфліка афіцыйна паведаміў пра сыход у адстаўку. Сваё рашэнне ён агучыў кіраўніку Канстытуцыйнай рады краіны, адзначае агенцтва Algerie presse service

«Прэзідэнт Абдэльазіз Бутэфліка афіцыйна паведаміў прэзідэнту Канстытуцыйнай рады пра сваё рашэнне спыніць паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы», – гаворыцца ў камюніке прэзідэнцкай адміністрацыі, якое цытуе агенцтва.

Паводле ТАСС 2 красавіка пасля сустрэчы вышэйшага армейскага камандавання краіны намеснік міністра абароны, начальнік штаба Нацыянальнай народнай арміі Алжыра Ахмед Гаід Салах заявіў пра неадкладны пачатак працэдуры Канстытуцыйнага вызвалення прэзідэнта ад пасады. Па словах вайскоўца, армія загадала неадкладна пачаць працэдуру вызвалення 82-гадовага Бутэфліка ад пасады ў адпаведнасці са 102-м артыкулам Канстытуцыі.

Артыкул 102 Асноўнага закона Алжыру прадугледжвае, што ў выпадку «цяжкай і працяглай хваробы» дзейнага прэзідэнта Канстытуцыйная ралы прызнае кіраўніка дзяржавы недзеяздольным. Прэзідэнт павінен паведаміць радзе пра сваю няздольнасці выконваць абавязкі. За гэтым павінна распачацца скліканне парламенту, які павінен прызначыць часовага кіраўніка дзяржавы.

У гэтым выпадку часовым прэзідэнтам Алжыру становіцца 77-гадовы Абделькадер Бенсалех, які ўзначальвае Савет нацыі (верхнюю палату парламента) са студзеня 2016 года.

Бутэфліка займаў вышэйшую пасаду з красавіка 1999 года.

Армія Алжыру запатрабавала прызнаць недзеяздольнасць прэзідэнта

СК belsat.eu

Hавiны