Прэс-сакратар Лукашэнкі лічыць, што дыктатура – гэта брэнд Беларусі

Прэс-сакратар кіраўніка Беларусі Наталля Эйсмант у праграме «Маркаў. Нічога асабістага» на тэлеканале ОНТ распавяла, што часта думае пра «вельмі цікавае слове дыктатура». На яе думку, гэта ўжо з’яўляецца брэндам нашай краіны.

«Дыктатура» – вельмі цікавае слова на сённяшні дзень. Яно па-рознаму ўспрымаецца. Гэта нейкая такая незвычайная тэндэнцыя, пра якую я досыць часта думаю. Бо мы гэта слова сапраўды ўжываем, і ў зусім розных ужо сэнсах. Часам з такім сатырычным адценнем. А часам мне здаецца, што сёння, у 2019 годзе, слова «дыктатура» ужо часам набывае нейкае пазітыўнае адценне», – заявіла Наталля Эйсмант.

На думку прэс-сакратара, у свеце можа паўстаць запыт на дыктатуру.

«Мы бачым, што адбываецца навокал – хаос, часам беспарадак. Я, можа, нейкую парадаксальную рэч скажу, нечаканую, але часам мне падаецца, што не сёння дык заўтра, ці паслязаўтра дакладна ў свеце можа паўстаць попыт на дыктатуру. Таму што за дыктатурай у нашым сённяшнім разуменні ў першую чаргу мы бачым, на мой погляд, парадак, дысцыпліну і абсалютна нармальнае і спакойнае жыццё», – лічыць прэс-сакратар.

«Ну што казаць, мне здаецца, мы ўжо так часта вымаўляем гэта слова, што дыктатура – гэта ўжо наш брэнд», – сказала яна.

Акрамя іншага прэс-сакратарка распавяла пра траўму, якую Лукашэнка атрымаў падчас гульні ў хакей. Паводле яе словаў, яна тады вырашыла, што на некалькі дзён кіраўнік краіны мусіць знікнуць з публічнай прасторы, зменіцца неяк графік, пакуль усё зажыве.

»Але не. Гэта не пра нашага прэзідэнта. Мы працавалі гэтак жа актыўна, як заўсёды, з дня ў дзень, па абсалютна звычайнаму бягучаму графіку», – сказала прэс-сакратар.

Яна адзначыла, што прыходзілася Лукашэнку здымаць з патрэбнага ракурсу, каб не было прыкметна траўмы.

Беларусі патрэбная дыктатура. Дыктатура закону

СК, belsat.eu

Hавiны