Прэм’ера на «Белсаце». «Summa» – першы беларускі фільм з такім міжнародным поспехам


Гэта рэдкая магчымасць паглядзець стужку: яе вы не ўбачыце ў беларускіх кінатэатрах.

Прэм’ера – у аўторак, 7 студзеня, а 21:20 на нашым тэлеканале.

«Белсат» можна глядзець праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн на нашай старонцы.

«Summa» – гэта вельмі прыгожая і паводле формы, і паводле зместу гісторыя з польска-беларускага памежжа. Пра сяброўства паміж сталым польскім мастаком Анджэем Струмілам і маладой беларускай мастачкай Марыяй.

З Беларуссю звязаны лёс абодвух герояў. Сам мастак нарадзіўся ў Вільні, але ў гімназію хадзіў у Наваградку. А з Менску паходзіў ягоны бацька. Эпоху Вялікага княства Літоўскага, якую беларусы любяць узгадваць як адзін з найлепшых перыядаў у гісторыі, Анджэй Струміла называе «нашай агульнай антычнасцю».

Зняў фільм рэжысёр Андрэй Куціла, які даўно супрацоўнічае з «Белсатам», пры ўдзеле нашага тэлеканалу. Гэта першая беларуская стужка, узнагароджаная галоўным прызам IDFA – кінафестывалю ў Амстэрдаме (Award for Best Mid-Length Documentary), які паводле прэстыжу прынята лічыць Канамі дакументальнага кіно.

ВІДЭА
Фільм Андрэя Куцілы, зняты пры ўдзеле «Белсату», перамог на адным з самых прэстыжных фестываляў у свеце
2018.11.22 09:20

Таксама фільм атрымаў галоўны прыз на Кракаўскім кінафестывалі (SILVER HOBBY-HORSE for the director of the best documentary film in national competition) і гран-пры ў эстонскім Пярну. Двойчы адзначаны на Менскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад» як найлепшы дакументальны фільм нацыянальнага конкурсу і ўладальнік Прыза Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Беларускага саюзу кінематаграфістаў «Саламяны зубр» «За здольнасць перадаваць неперадавальнае».

Уся тэлепраграма «Белсату» на тыдзень

Іншыя фільмы Андрэя Куцілы на старонцы «Белсату»

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў