Прэм’ера Ізраілю вінавацяць па трох крымінальных справах

Генеральны пракурор Ізраілю абвясціў аб рашэнні прадʼявіць абвінавачванні прэмʼер-міністру краіны Біньяміну Нетаніягу па трох крымінальных справах, піша выданне Ynetnews.

Цяпер Нетаніягу абвінавацяць у махлярстве, у хабарніцтве і ў злоўжыванні даверам. Афіцыйна гэта будзе зроблена пазней.

Паводле звестак Reuters, Нетаніягу не абавязаны сыходзіць з пасады прэмʼер-міністра пасля прадʼяўлення абвінавачванняў.

Да гэтага часу ў гісторыі Ізраілю ні адзін прэмʼер не быў афіцыйна абвінавачаны ў якіх-небудзь злачынствах у часе свайго знаходжання на пасадзе. Нетаніягу зʼяўляецца прэмʼерам з 2009 году. Ён таксама займаў гэтую пасаду ў 1996-1999 гадах.

У Ізраілі з вясны працягваецца палітычны крызіс. Партыя Нетаніягу «Лікуд» выйграла выбары ў красавіку, але Нетаніягу не змог у тэрмін сфармаваць урадавую кааліцыю, пасля чаго ў верасні прайшлі новыя выбары. Па іх выніках сітуацыя паўтарылася, цяпер, хутчэй за ўсё, Ізраіль чакаюць трэція выбары за год.

КА belsat.eu

Hавiны