Прэмʼер-міністр Арменіі Нікол Пашыньян заразіўся каронавірусам


Прэмʼер-міністр Нікол Пашыньян паведаміў, што ў яго і ва ўсіх чальцоў ягонай сямʼі станоўчы тэст на каронавірус. Пра гэта піша агенцтва «Навіны-Арменія».

Пра заражэнне COVID-19 Пашыньян распавёў у відэазвароце на старонцы ў Фэйсбуку.

«У гэтую гадзіну я не на працы па простай прычыне – у мяне станоўчы тэст на каронавірус. Пры гэтым я хачу сказаць, што ў мяне не было якіх-небудзь сімптомаў. Проста таму, што былі планы адправіцца на перадавую, я вырашыў здаць тэст і ён апынуўся станоўчым», – сказаў ён.

Пашыньян паведаміў таксама, што пасля гэтага тэст на COVID-19 здалі ўсе чальцы ягонай сямʼі. Ва ўсіх тэст даў станоўчы вынік. Сімптомаў хваробы ў сваякоў палітыка таксама няма.

Пашыньян лічыць, што заразіўся падчас працоўных нарадаў.

«Як вы ведаеце, падчас нарадаў расстаўляюць шклянкі з вадой, і я ў адзін з дзён зафіксаваў факт таго, што шклянку ставілі без пальчатак. Я, натуральна, зрабіў заўвагу і прапанаваў замяніць, але мяркую, што такое паўтаралася і раней. У працаўніка, які разносіў гэтыя шклянкі, таксама пацвердзіўся станоўчы тэст», – растлумачыў ён.

Пашынян заявіў, што ён працягне працаваць з рэзідэнцыі прэмʼер-міністра ва ўмовах ізаляцыі.

Hавiны
«У яго моцны імунітэт». Эйсмант распавяла, чаму Лукашэнка не рабіў тэст на каронавірус
2020.05.02 21:50

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў