Праз каронавірус улады Кіева абмяжоўваюць уезд і выезд з гораду


Віталій Клічко.
Фота: kiev.klichko.org

Улады Кіева ўзмацняюць абмежавальныя захады, каб засцерагчы жыхароў і перадухіліць распаўсюд інфекцыі ва Украіне. Пра гэта паведаміў у Facebook мэр украінскай сталіцы Віталій Клічко.

«Мы павінны выйграць час! Мы павінны паменшыць шанцы віруса на распаўсюд у сталіцы і ва Украіне! Строгія і своечасовыя меры з’яўляюцца вырашальнымі для стрымлівання імклівага распаўсюду віруса COVID-19 на тэрыторыі сталіцы», – адзначыў Віталій Клічко.

Київ посилює обмежувальні заходи

Друзі! Столиця продовжує убезпечувати і упереджувати ситуацію з можливим розповсюдженням коронавірусу. Міська влада посилює обмежувальні заходи в Києві. Ми повинні виграти час! Ми повинні зменшити шанси вірусу на розповсюдження столицею й Україною! Тому, з 17 березня максимально обмежується: – Пересування людей між містом Києвом та іншими населеними пунктами України.- Проведення культурних, спортивних, соціальних, релігійних та інших заходів за масовою участі громадян. Тимчасово призупиняється робота:- Торговельних центрів.- Закладів громадського харчування: не працюватимуть заклади швидкого харчування, ресторани, кафе, бари. Вони зможуть приймати онлайн-замовлення на доставку їжі- Спортивних комплексів і залів.- Закладів побутового обслуговування населення: SPA-салонів, салонів краси, саун, косметологічних кабінетів, кабінетів масажу, перукарень, тату салони та інших.- Розважальних закладів: дискотек, нічних клубів, комп’ютерних клубів.Працюватимуть:- Продуктові та господарські магазини.- Аптеки.- АЗС.- Банки та банкомати. Ми розуміємо, що це незручності для мешканців міста та втрати для бізнесу. Але вони – вимушені та тимчасові. Прибутки та гроші – важливі. Та здоров’я і життя людей – найважливіше! І ми повинні дбати перш за все про це! Міська влада працюватиме в штатному режимі для забезпечення життєдіяльності та безпеки мешканців столиці. Керівники підприємств, установ та організацій столиці, незалежно від форм власності та підпорядкування, повинні максимально перевести роботу персоналу на віддалений доступ.Що стосується громадського транспорту – користування ним ми поки не обмежуємо. Але сподіваємося на свідомість киян, – що не пересуватимуться містом без крайньої потреби. На роботу (хто працюватиме), в магазини за продуктами, чи в аптеку. Увесь громадський транспорт обробляється дезинфікуючими засобами кілька разів на день. У метро ми просимо пасажирів їздити в масках! Це – ваша безпека і безпека оточуючих людей.

Opublikowany przez Віталій Кличко Poniedziałek, 16 marca 2020

Гэтак, што з 17 сакавіка ў Кіеве максімальна абмяжоўваецца:

– перамяшчэнне асобаў паміж горадам і іншымі населенымі пунктамі Украіны;

– правядзенне культурных, спартыўных, сацыяльных, рэлігійных і іншых падзеяў з масавым удзелам грамадзянаў;

– праца ўстановаў хуткага харчавання, рэстаранаў, кавярань, бараў. Яны змогуць прымаць онлайн заказ на дастаўку ежы;

– Не будуць працаваць і гандлёвыя цэнтры, акрамя прадуктовых і гаспадарчых крамаў і аптэк.

Будуць працаваць АЗС, банкі і банкаматы.

Часова прыпыняецца праца:

– спартыўных комплексаў і залаў;

– установаў бытавога абслугоўвання насельніцтва;

– СПА-салонаў, салонаў прыгажосці, саўнаў, касметалагічных кабінетаў, кабінетаў масажу, цырульняў, тату-салонаў і іншых;

– Забаўляльных установаў: дыскатэк, начных і кампʼютарных клубаў.

Абноўлена
У свеце пацверджана больш за 160 тыс. выпадкаў каронавіруса
2020.03.16 06:35

«Мы разумеем, што гэта нязручнасці для жыхароў гораду і страты для бізнесу. Але яны – вымушаныя і часовыя. Прыбыткі і грошы – важныя. Але здароўе і жыццё людзей – самае важнае! І мы павінны клапаціцца перш за ўсё пра гэта!» – дадаў мэр Кіева.

Ён паабяцаў дастаўляць дадому прадукты харчавання і прадметы першай неабходнасці сацыяльна неабароненым групам насельніцтва, асабліва адзінокім пажылым людзям.

Кіраўнікам прадпрыемстваў, установаў і арганізацыяў гораду даручана максімальна перавесці працу на выдалены доступ з ужываннем электронных камунікацыйных тэхналогіяў, а таксама ўвесці прафілактычнае назіранне працаўнікоў, якія наведвалі краіны інфекцыйнай рызыкі.

Hавiны
У Беларусі колькасць людзей з каронавірусам вырасла да 36-і
2020.03.16 11:55

Жыхарам Кіева раяць не перасоўвацца па горадзе без крайняй неабходнасці: на працу, у краму ці ў аптэку. Пасажыраў метро просяць ездзіць у масках.

Паводле апошніх звестак Міністэрства аховы здароўя Украіны, ва Украіне пацверджана 5 выпадкаў заражэння каронавірусам: 4 у Чарнавецкай вобласці ды 1 у Жытомірскай. Жанчына з Жытоміршчыны памерла.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў