Праз каронавірус Лявон Вольскі адмяніў канцэрт у Менску, але анансаваў онлайн на Дзень Волі


Сітуацыю з распаўсюдам каронавіруса ўносіць праўкі ў канцэртныя планы беларускіх музыкаў. Пра новыя планы абвясціў адзін з лідараў айчыннай рок-сцэны.

Лявон Вольскі паведаміў у Facebook, што акустычны канцэрт, які меў адбыцца ў аўторак, 17 сакавіка, у Менску, не адбудзецца.

Даражэнькія сяброўкі і сябры! На працягу некалькіх апошніх гадоў у нас з вамі склалася добрая традыцыя цёплых зімовых…

Opublikowany przez Lavon Volski Niedziela, 15 marca 2020

«Мы, музыкі і арганізатары, нясем адказнасць за тых людзей, якія прыходзяць на нашыя канцэрты і лічым сябе абавязанымі паклапаціцца пра сваіх наведнікаў. На жаль, пры ўсім вялізным жаданні пабачыцца, мы мусім прыняць рашэнне пра перанос канцэрту, запланаванага на аўторак», – заявіў ён.

Паводле яго, канцэрт пройдзе тады, «калі небяспека сайдзе». Усе набытыя квіткі будуць дзейсныя ў новую дату.

Разам з тым Лявон Вольскі распавёў пра планы зайграць вялікі электрычны канцэрт 25 сакавіка, але – у рэжыме онлайн.

«Праспяваем найлепшыя песні, павіншуем адно аднаго, паразмаўляем з вамі – сусветнае сеціва гэтае дазваляе. І падорым той самы сюрпрыз, які рыхтаваўся», – сказаў ён.

Канцэрт пачнецца 25 сакавіка а 20:00 на канале: www.youtube.com/user/VolskiVideo.

Істапашаноўная публіка, ёсьць і добрыя навіны! Усё ж зусім без сюрпрызаў пакінуць вас мы ня можам. ?Мы плянавалі…

Opublikowany przez Lavon Volski Niedziela, 15 marca 2020

МГ belsat.eu

Стужка навінаў