Праз каронавірус «Белсат» нязначна змяняе выхад праграмаў у эфір


Рэжысёрскі пакой «Студыі Белсат»

Шаноўныя гледачы «Белсату»! У сувязі з распаўсюдам каронавіруса «Белсат» вымушаны перайсці на адмысловы парадак працы, які прадугледжвае максімальнае абмежаванне кантактаў людзей у вялікіх групах.

З 16 да 27 сакавіка ў нашым тэлеэфіры замест «Студыі «Белсат» будуць паўторы найлепшых публіцыстычных выданняў нашага тэлеканалу. Інфармацыйныя праграмы «Вот так» і «Аб’ектыў» будуць выходзіць у звычайны час, а 19:30 і 21:00 адпаведна, але з іншай студыі, знаёмай вам з летняй трансляцыі. Выключэнне – 25 сакавіка, калі ў эфір выйдзе святочная «Студыя «Белсат», прысвечаная 102-м угодкам абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

belsat.eu

Стужка навінаў