Праз Беларусь у Расею ехаў радыеактыўны цягнік


У Маскву 8 кастрычніка з Берліну прыбыў радыеактыўны цягнік. Перавышэнне выпраменьвання зафіксавалі на мяжы Польшчы і Беларусі ў адным з вагонаў, паведамляе тэлеграм-канал BAZA.

Пасажыраў у вагоне не было. Раней у ім вагоне перавозілі анкахворых на лячэнне ў Нямеччыну. Лічыльнікі выявілі выпраменьванне на падлозе і каля прыбіральню, але цягнік усё адно пусцілі ў Беларусь.

На Беларускім вакзале ў Маскве працаўнікі МНС і Расейскай чыгункі пацвердзілі звесткі аб заражэнні.

Паводле крыніцы «Интерфаксу», сляды радыяцыі мог пакінуць адзін з пасажыраў, які лечыцца ад анкалагічнага захворвання.

У МНС заяўляюць, што пагрозы для пасажыраў не было, піша ТАСС.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў