Правілы рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэставанне змяніліся праз каронавірус


Змены для абірутынтаў: заяўкі на цэнтралізаванае тэставанне сёлета праз інтэрнэт. Ілюстратыўнае фота pixabay.com

На сёлетняе цэнтралізаванае тэставанне можна будзе запісацца праз інтэрнэт. Змены ўвялі праз эпідэміялагічную абстаноўку ў краіне.

Каб зарэгістравацца на цэнтралізаванае тэставанне, трэба запоўніць бланк заявы ў электронным выглядзе і даслаць яе на электронную пошту аднаго з пунктаў рэгістрацыі, паведамляе Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў.

Заявы скласці можна па-беларуску і па-расейску. Зарэгістравацца на ЦТ можна будзе ад 2 траўня да 1 чэрвеня.

Аплаціць збор за ўдзел у ЦТ трэба не пазней за 1 чэрвеня, таксама праз АРІП. Рэквізіты дашлюць вам на электронную пошту не пазней чымся праз адзін працоўны дзень пасля атрымання запоўненай формы.

Пасля аплаты абітурыент мусіць забраць пропуск на тэставанне ў тым пункце рэгістрацыі, на які даслаў сваю заяву. У РІКВ абяцаюць арганізаваць папярэдні запіс такім чынам, каб пазбегчы вялікага збору людзей.

З падрабязнай інструкцыяй па рэгістрацыі і аплаце азнаёмцеся на старонцы РІКВ.

КТ Belsat.eu

 

Стужка навінаў