Праваслаўныя вернікі святкуюць Вялікдзень


Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць Вялікдзень ці Уваскрашэнне Хрыстова, самае вялікае свята хрысціянаў, якое азначае перамогу жыцця над смерцю.

Вялікдзень хрысціяне называюць таксама святам Уваскрашэння Хрыста. У гэты дзень, пасля распяцця на крыжы за грахі ўсяго чалавецтва, Ісус Хрыстос уваскрэс з мёртвых, як сведчыць галоўнае хрысціянскае пісанне – Біблія.

«Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс!»

Сабор Свята-Елізавецінскага манастыра ў Менску. Хросны ход.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Сабор Свята-Елізавецінскага манастыра ў Менску.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Сабор Свята-Елізавецінскага манастыра ў Менску.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Нягледзячы на звароты святароў глядзець набажэнствы онлайн, шмат хто пайшоў у цэрквы з дзецьмі.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Праваслаўныя вернікі святкуюць Вялікдзень 2020.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Ва ўсіх праваслаўных бажніцах адбываюцца святочныя набажэнствы. Уначы прайшлі ўрачыстыя службы і хросны ход. Напярэдадні вернікі прыносілі ў цэрквы ежу, якую асвячаюць.

Вялікдзень у Віцебску

Велікодныя службы прайшлі сёння і ва ўсіх цэрквах Віцебску. Свята-Дабравешчанская царква – найстарэйшая ў горадзе. Ранкам на Вялікдзень каля яе не было вялікай колькасці вернікаў, людзі падыходзілі па адным і семʼямі, асвячалі ежу, некаторыя заходзілі ў царкву, але доўга не затрымліваліся. Шмат хто з вернікаў быў у масках.

Свята-Дабравешчанская царква ў Віцебску. Фота «Белсат»
Фота «Белсат»
Фота «Белсат»
Hавiны
Як сустракаць Вялікдзень у час эпідэміі? Адказваюць праваслаўныя святары
2020.04.16 16:40

Сёлета праз каронавірус царква і медыкі заклікалі вернікаў устрымацца ад наведвання набажэнстваў і прапаноўваюць глядзець службу па тэлебачанні, або онлайн. Але пры гэтым дзверы цэркваў для вернікаў адчыненыя.

Свята-Фёдараўскі сабор у Пінску. Фота ВЯ / «Белсат»
Вернікі ў Пінску святкуюць Вялікдзень. Фота ВЯ / «Белсат»
Свята-Фёдараўскі сабор у Пінску. Фота ВЯ / «Белсат»
Свята-Варварынская царква ў Пінску. Фота ВЯ / «Белсат»
Свята-Варварынская царква ў Пінску. Фота ВЯ / «Белсат»

Прадстаўнікі царквы заклікалі прыхаджанаў вытрымліваць дыстанцыю паміж сабою, апранаць маскі і пальчаткі, карыстацца антысептыкам.

мітрапаліт Павел, праваслаўная царква
Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел
Фота: church.by

Напярэдадні Вялікадня мітрапаліт Менскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел звярнуўся з пасланнем да ўсіх вернікаў Беларускай праваслаўнай царквы.

«Будзем імкнуцца жыць так, каб быць для нашых блізкіх прыкладам вытрымкі і разважнасці, слупамі веры ў Бога і вернасці Святой Царквы Хрыстовай, выяўляючы да навакольных нас людзям паблажлівасць, спагадлівасць і братнюю любоў», – адзначыў у пасланні мітрапаліт Менскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел.

Hавiны
Мінздароўя заклікае на Радуніцу заставацца ўдома і абмежаваць кантакты падчас святаў
2020.04.18 12:18

СК belsat.eu

Стужка навінаў