Праваслаўныя і каталікі сёння святкуюць Тройцу


Сёння, 16 чэрвеня, праваслаўныя і каталікі адзначаюць свята, прысвечанае Святой Тройцы. Ва ўсіх храмах пройдуць святочныя служэнні.

Літургічныя чытанні і пропаведзі гэтага дня раскрываюць хрысціянскае вучэнне пра траічнасць Бога: Бог Айцец, Сын, і Святы Дух. Паводле Евангелля, на пяцідзясяты дзень пасля Уваскрэсення Хрыста ўсе апосталы разам з Маці Божай і іншымі вучнямі Хрыста знаходзіліся ў адной святліцы ў Ерусаліме. Бог Айцец паслаў на зямлю Святы Дух выглядзе апостала, які зрабіў так, што яны сталі разумець мовы ўсіх народаў і гаварыць на розных мовах. Таму Евангелле, якое прапаведавалі апосталы, было зразумела людзям.

Праваслаўная царква святкуе Дзень Святой Тройцы ў пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня, таму яго яшчэ называюць Пяцідзесятніцай. Уборы святароў на Тройцу, як і ў іншыя вялікія святы, белыя. Традыцыйна храмы і хаты прынята ўпрыгожваць свежымі кветкамі, травамі, галінкамі дрэў і прыносіць у храм на асвячэнне букеты.

У каталікоў Троіца звычайна адзначаецца праз тыдзень пасля праваслаўнай, але сёлета свята прыпадае на 16 чэрвеня ў абедзвюх канфесіях.

КА belsat.eu

Стужка навінаў