Праваслаўнай царкве Украіны ўручылі Томас


У храме Святога Георгія ў Стамбуле патрыярх Канстанцінопальскі Варфаламей уручыў зверхніку Праваслаўнай царквы Украіны Епіфанію і прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку Томас (дазвол на аўтакефалію). Томас быў урачыста падпісаны ўчора, 5-га студзеня.

Церемонія Вручення Томосу

Щойно звершилася велика історична справа, в якій Бог був з нами, і ми були з Богом! Автокефальна Православна Церква України отримала Томос від Вселенського Патріарха!Вітаю усіх небайдужих з постанням Автокефальної Православної Церкви України! Дякую кожному, хто невтомно працював над її становленням, творив єдність і відновлював справедливість. Ми виконали свій обов’язок перед минулими і наступними поколіннями. Слава Господу Богу! Слава Україні!

Opublikowany przez Петро Порошенко Sobota, 5 stycznia 2019

У Стамбуле мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Епіфаній атрымаў Томас.

Перадача адбылася пры адпраўленні святочнай літургіі. Перад перадачай Сусветны патрыярх зачытаў дакумент, паведамляе агенцыя Украінскія нацыянальныя навіны.

«Аўтакефальная Царква Украіны прызнае галавой Свяцейшы апостальскі і патрыяршы Сусветны прастол, як і іншыя Патрыярхі і Прадстаяцелі, і павінна разам з іншымі кананічнымі абавязкамі і адказнасцямі, перадусім дзеля захавання нашай Праваслаўнай Веры цэлай і кананічнага адзінства і зносін са Сусветным Патрыярхатам і іншымі памеснымі праваслаўнымі царквамі непарушна», – адзначаецца ў дакуменце.

Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Епіфаній заклікаў прадстаўнікоў іншых праваслаўных цэркваў маліцца за мір і еднасць ва Украіне. Асабліва іерарх папрасіў заступніцтва ў малітве за тых, хто зараз знаходзіцца ў палоне і пакутуе ад вайны.

«Цяпер жа справядлівасць адноўленая, а перашкоды і падзелы скасаваныя», – адзначыў мітрапаліт.

Падзякаваў мітрапаліт Епіфаній сваім папярэднікам, у тым ліку патрыярху Філарэта і мітрапаліту Макарыю, які намагаліся, каб «гэты дзень настаў». Кіраўнік ўкраінскай царквы прыгадаў, што менавіта з Канстанцінопаля ўкраінскую вернікі атрымалі хрысціянскую веру.

«На тры стагоддзі сувязь з Маці-Царквой была аслабленая, аднак ніколі не была забытая», – заявіў ён.

Да прысутных у храме звярнуўся і прэзідэнт Украіны.

«Гасподзь пабачыў і ацаніў няспынную барацьбу народа Украіны за сваю незалежнасць», – заявіў Пятро Парашэнка.

Паводле яго, сённяшняя падзея стане ў гісторыі побач з хрышчэннем 988 года і абвяшчэннем незалежнасці Украіны.

«Уласная царква – гэта гарантыя нашай духоўнай свабоды. Абароны ад зла», – сказаў прэзідэнт, і паабяцаў гарантаваць свабоду веравызвання кожнаму жыхару краіны.

Праваслаўная Царква Украіны была ўтвораная 15 снежня 2018 года на ўстаноўчым саборы ў Кіеўскай Сафіі. Яе заснавалі епіскапы былых некананічных Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату, Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, а таксама два епіскапы Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. З моманту ўтварэння царквы да яе ўжо далучыліся каля 40 парафій УПЦ Маскоўскага патрыярхату, перадусім у Заходняй Украіне.

Скрын з наўпроставай трансляцыі тэлеканалу Прямий

Пасля цэрымоніі да прысутных у Саборы звярнуўся мітрапаліт Епіфаній, які прыгадаў, што менавіта з Канстанцінопаля ўкраінскія вернікі атрымалі хрысціянскую веру.

– На тры стагоддзі сувязь з Маці-Царквой была аслабленая, аднак ніколі не была забытая, – заявіў ён.

Hавiны
Украіна абрала кіраўніка памеснай праваслаўнай царквы, ім стаў мітрапаліт Епіфаній
2018.12.15 17:40

У Маскве дзеянні Канстанцінопаля па наданні аўтакефаліі Праваслаўнай царкве Украіны назвалі ўмяшальніцтвам у свае ўнутраныя справы і з гэтай прычыны разарвалі з ім адносіны.

ВІДЭА
У Стамбуле падпісалі Томас для Праваслаўнай царквы Украіны. LIVE
2019.01.05 11:45

Што такое аўтакефалія?

Аўтакефалія – гэта незалежная ад іншых царква, якая мае прызнаную за ёй тэрыторыю, дзе не маюць права дзейнічаць іншыя цэрквы. У адрозненне ад аўтаномных цэркваў, яна не з’яўляецца часткай – іерархічна ці адміністрацыйна – іншай царквы і мае свайго ўласнага зверхніка з тытулам патрыярха, архіепіскапа ці мітрапаліта. Пры гэтым усе аўтакефальныя цэрквы звязаныя між сабой літургічна.

Цяпер у свеце налічваецца 14 агульна прызнаных аўтакефальных праваслаўных цэркваў: Канстанцінопальская (ці Сусветны патрыярхат), Александрыйская, Антыяхійская, Ерусалімская, Расейская, Сербская, Румынская, Балгарская, Грузінская, Кіпрская, Грэцкая, Албанская, Польская цэрквы і царква Чэшскіх земляў і Славаччыны. Праваслаўная царква Украіны мусіць стаць 15-й.

Аб’ектыў
У чаргу па Томас цяпер стаяць Малдова і Беларусь
2019.01.05 21:22

МГ/belsat.eu

Стужка навінаў