Праваабаронцы: Улады абмежавалі правы кандыдатаў на агітацыю


Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» заявілі пра рэзкае скарачэнне спісу месцаў для агітацыі падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

«Аналіз рашэнняў мясцовых выканкамаў аб месцах для перадвыбарчай агітацыі паказвае іх рэзкае скарачэнне ў параўнанні з мінулымі выбарчымі кампаніямі, што сур’езна абмяжоўвае не толькі правы патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, але і правы выбарцаў атрымліваць інфармацыю аб кандыдатах у прэзідэнты», – адзначылі праваабаронцы.

Паводле іх, рашэнні аб месцах правядзення агітацыйных масавых мерапрыемстваў мясцовыя выканкамы прымалі насуперак рэкамендацыям ЦВК, якая рэкамендавала вызначаць любыя месцы, не забароненыя для гэтага.

«Палова назіральнікаў кампаніі адзначыла, што месцы, вызначаныя для правядзення агітацыйных масавых мерапрыемстваў альбо не прыдатныя для такіх мэтаў, альбо маланаведвальныя – некаторыя з іх знаходзяцца ў дрэннай транспартнай даступнасці, да іх цяжка дабірацца, асабліва выбарцам старэйшага ўзросту і людзям з інваліднасцю», – гаворыцца ў справаздачы.

Кампанію «Праваабаронцы за свабодныя выбары» ладзяць Беларускі Хельсінкскі камітэт і праваабарончы цэнтр «Вясна».

Hавiны
Улады вызначылі, дзе можна праводзіць перадвыбарчую агітацыю. У Менску — толькі ў шасці месцах
2020.06.30 19:12

У Менску агітацыя дазволеная толькі ў шасці месцах. Усе яны знаходзяцца далёка ад цэнтру гораду.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў