Праваабаронцы прызналі палітвязнем Андрэя Новікава


Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнем валанцёра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Андрэя Новікава. Ён адзін з фігурантаў «справы Ціханоўскага».

Новікаў – грамадзянін Расеі, але ўжо шмат гадоў жыве ў Беларусі. У яго ёсць жонка і двое непаўнагадовых дзяцей.

Андрэя Новікава затрымалі 6 чэрвеня ў вёсцы Прусы Пастаўскага раёну. Спачатку мужчыну адвезлі ў Паставы, каб скласці пратакол па арт. 23.34 КаАП. А затым стала вядома, што яго перавезлі ў Менск у ізалятар часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна. З 11 чэрвеня ён знаходзіцца ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Менску. Яму таксама выстаўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

«Заяўляем аб прызнанні Андрэя Новікава палітвзянем, патрабуем ягонага недакладнага вызвалення і спынення распачатага ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу», – адзначаецца ў заяве праваабаронцаў.

Падставаю для «справы Ціханоўскага» стаў інцыдэнт, які адбыўся 29 траўня ў Горадні падчас пікету па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Адная з прысутных на пікеце жанчын стала патрабаваць ад Сяргея Ціханоўскага, каб ён адказаў на яе пытанні, блогер у сваю чаргу адмаўляўся адказваць і хацеў спыніць размову. Міліцыя выкарыстала гэта, як падставу для ўмяшання, завязалася штурханіна. У выніку адзін міліцыянт упаў. Ціханоўскага і яшчэ каля 10 чалавек затрымалі. На наступны дзень МУС заявіў, што распачатая крымінальная справа аб гвалце ў дачыненні працаўніка органаў унутраных справаў.

Пазней Следчы камітэты паведаміў, што Сяргею Ціханоўскаму і яшчэ сямі асобам высунулі абвінавачванні па ч.1 арт. 342 КК. Дзеянні аднаго з фігурантаў справы дадаткова кваліфікаваныя следствам паводле артыкулу 364 (гвалт у дачыненні працаўнікоў органаў унутраных справаў) КК і яшчэ адну асобу вінавацяць толькі па арт. 364.

9 чэрвеня беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязнямі сем асобаў, якіх вінавацяць выключна паводле арт. 342: Сяргея Ціханоўскага, Арцёма Сакава, Вяргілія Ушака, Змітра Фурманава, Васіля Баброўскага, Аляксандра Арановіча і Уладзіміра Навуміка. Яшчэ двух фігурантаў справы – Уладзіміра Кнігу і Яўгена Разнічэнку – палітвязнямі пакуль не прызналі. Іх вінавацяць у гвалце супраць міліцыянтаў.

Hавiны
Ад былога амапаўца да праграміста. Што вядома пра фігурантаў «справы Ціханоўскага»
2020.06.11 16:04

11 чэрвеня старшыня СК Іван Наскевіч заявіў ужо пра 10 абвінавачаных у межах «справы Ціханоўскага». 10-м фігурантам справы як раз і стаў Андрэй Новікаў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў