Праціўнікі акумулятарнага заводу вылучаць кандыдата на выбары ў Палату прадстаўнікоў

На традыцыйную акцыю кармлення галубоў у Берасці 1 верасня сабраліся каля 150 асобаў. Удзельнікі мерапрыемства прайшліся па цэнтральнай вуліцы гораду ад Плошчы Леніна да кінатэатра Беларусь. Галоўным жа момантам акцыі стала вызначэнне кандыдата на будучыя парламенцкія выбары, распавёў «Белсату» актывіст Аляксандр Кабанаў.

Удзельнікі акцыі ўжо каторы час таму прынялі рашэнне аб вылучэнні сваіх кандыдатаў на выбары ў Палату прадстаўнікоў. Разглядаліся тры асобы, сярод якіх Аляксандр Кабанаў, Дзмітрый Бекалюк і Дзям’ян Лепесевіч.

«Спачатку мы меркавалі, што тры асобы будуць балатавацца па трох акругах. Але пазней прынялі рашэнне, што будзем вылучаць усё ж аднаго кандыдата, каб сканцэнтраваць свае сілы. У любым выпадку не мае значэння, хто з нас будзе вылучацца, бо ў нас адзіная мэта. Але я раней прымаў удзел у выбарчых кампаніях, таму маю некаторы досвед. Таму мяне і вылучылі», – распавёў «Белсату» Аляксандр Кабанаў.

Чаму ў Берасці працягваюць пратэставаць супраць акумулятарнага заводу?

Акцыі супраць стварэння акумулятарнага заводу каля Берасця што тыдзень адбываюцца ў нядзелю з 25 лютага 2018 году. Пратэстоўцы патрабуюць спынення будаўніцтва заводу «АйПаўэр» пад Берасцем. Клады спачатку ігнаравалі акцыі. Пазней пачалі пераслед актывістаў. А у чэрвені стала вядома, што завод не адпавядае экалагічным патрабаванням. Мала таго, за кратамі апынуліся прынамсі 6 чалавек у межах праверкі сітуацыі, звязанай з акумулятарным заводам у Берасці. У следчым ізалятары знаходзіцца і інвестар заводу «АйПаўэр» Віктар Лемяшэўскі.

Берасцейскі акумулятарны завод зноў не прайшоў экалагічную экспертызу

СК belsat.eu

Hавiны