На дадзены момант дзевяць праціўнікаў акумулятарнага заводу правядуць выходныя ў ІЧУ.
Усе грамадзяне былі выкліканыя ў міліцыю Ленінскага раёну Берасця позвай у якасці сведак па адміністрацыйнай справе, але ў выніку на іх былі складзеныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, а ў прыватнасці ў парушэнні артыкула 23.34 КаАП.
Нагадаем, у мінулую нядзелю, 7 красавіка, праціўнікі заводу прайшлі па цэнтральных вуліцах Берасця калонай скандуючы «Нет Заводу! ». Гэта ім улады і не даравалі. Да суду затрыманыя: Уладзімір Вялічкін, Уладзіслаў Абрамовіч, Дзям’ян Лепясевіч, Кацярына Басаргіна, Дзмітрый Андрасюк, Уладзімір Казлоўскі, Дзяніс Малашанка, Сяргей Свірскі, Алег Ярмоленка.
– Гэта самавольства міліцыі, паколькі супрацоўнікі міліцыі падманулі грамадзянаў: яны выклікалі іх да сябе ў якасці сведак і потым рэзка змянілі ім статус, і зрабілі гэта ў пятніцу ўвечары, калі ўжо нельга даставіць людзей у суд, – заявіў «Белсату» праваабаронца Раман Кісляк.
Верагодна 15 красавіка праціўнікаў заводу будуць судзіць.
АС belsat.eu